Вiцебскае ДВЛА
лясгас ў Расонах
лясгас
Установите flash!
Год навукi

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб абвяшчэнні 2017 года Годам навукі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра. Асноўнай мэтай гэтага рашэння з'яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу. Ураду даручана з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі, які адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Рэалізацыя плана мерапрыемстваў будзе спрыяць развіццю айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту краіны, прымнажэнню навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы творча думаючых маладых навукоўцаў і спецыялістаў, іх патрыятычнаму выхаванню. Чытаць цалкам: http://www.belta.by/president/view/v-belarusi-2017-god-objjavlen-godom-nauki-225261-2016/

http://president.gov.by/ru/news_ru/view/aleksandr-lukashenko-podpisal-ukaz-ob-objjavlenii-2017-goda-godom-nauki-15177/



Навiны
2016-11-02 Семінар "Лес - моладзь - будучыня" Больш падрабязна
2016-10-31 На парадку дня - перспектывы супрацоўніцтва Больш падрабязна
2016-10-26 Паспей ўнесці свой уклад! Больш падрабязна
2016-10-21 У нагу з часам Больш падрабязна
Пагода ў Расонах