Гімн лесаводаў
![]()
ГІМН ЛЕСАВОДАЎ
Музыка Леанiда Шурмана
Словы Анатоля Зэкава
Жыццё iдзе, жыццё бяжыць,
Ляцiць наперад без аглядкi.
Сыходзім мы, а лесу жыць
I вабіць хараством нашчадкаў.
ПРЫПЕЎ:
Няма найлепшае красы,
Чым лесу роднага акраса.
Не толькі росцім мы лясы–
Расцём і caмi з iмi разам.
У шчаслівы час i ў час бяды,
У якix бы нi былі мясцінах,
Дадому кліча нас заўжды
Зялёная краса Айчыны.
ПРЫПЕЎ:
Пад пошум соснаў i бяроз
Мы тчэм жыцця свайго аснову.
I слова «лес», i слова «лёс»
Сугучны ўсё ж невыпадкова.
Жыццё iдзе, жыццё бяжыць,
Стралой мільгаюць дні за днямі.
А нам без лесу ўжо не жыць,
Бо ў нас урос ён каранямі.
Шумяць бары, шумяць гai
I навяваюць прахалоду.
Удзень i ўноч свой вечны гімн
Лясы спяваюць лесаводам.
. .
|
Навiны
2018-11-09 11 лістапада - Дзень энергазберажэння! 1 лістапада - Дзень энергазберажэння!
Больш падрабязна
2018-06-25 2018/06/18 Законапраект «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Лясной кодэкс Рэспублікі Беларусь» прыняты ў першым чытанні Законапраект «Аб у
Больш падрабязна
2016-11-02 Семінар "Лес - моладзь - будучыня"
Больш падрабязна
2016-10-31 На парадку дня - перспектывы супрацоўніцтва
Больш падрабязна
Пагода ў Расонах
|
ГЛХУ "Россонский лесхоз" +375215952315 rossony_leshoz@tut.by Все права защищены.